Названыя самыя рамантычныя месцы планеты
Брытанскае выданне Mills & Boon апытала вядучых экспертаў у сферы турызму і 2000 падарожнікаў, каб атрымаць адказ на пытанне: якое месца на планеце – самае рамантычнае?
Лідарам рэйтынгу прадказальна апынуўся Парыж. З другой пазіцыяй цікавей: там размясціўся грэчаскі востраў Сантарыні. Трэці радок заняла Венецыя.
Топ-20 самых рамантычных месцаў у свеце:
1. Парыж, Францыя.
2. Сантарыні, Грэцыя.
3. Венецыя, Італія.
4. Амальфітанскае ўзбярэжжа, Італія.
5. Маўі, Гаваі, ЗША.
6. Бруге, Бельгія.
7. Бора-Бора, Таіці, Французская Палінэзія.
8. Гара Кір’юфетль, Ісляндыя.
9. Серф, Сейшэльскія астравы.
10. Астравы Гілі, Інданэзія.
11. Санкт-Пецярбург, Расея.
12. Агра і Тадж-Махал, Індыя.
13. Скалы Мохер, Ірляндыя.
14. Амстэрдам, Нідэрлянды.
15. Галапагоскія выспы, Эквадор.
16. Уітсандэй, Аўстралія.
17. Біг-Сур, Каліфорнія, ЗША.
18. Сан-Францыска, ЗША.
19. Пяць азёр Фудзі, Японія.
20. Занзібар, Танзанія.
Беларускае Радыё Рацыя