Міхалова запрашае на “Беларускія фольк-сустрэчы”
Ужо сёмы раз Міхалова запрашае на “Беларускія фольк-сустрэчы” з удзелам народных калектываў з Польшчы, Беларусі, Літвы і Латвіі.
Зоркамі мерапрыемства ў гэтым годзе стануць Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі ”Свята” з Беларусі і польскі гурт “Рэдлін” з Уроцлава. Усяго на мерапрыемстве ў Міхалове выступіць звыш 20 калектываў, кажа вядучы мерапрыемства Марыюш Харужы:
– Заўсёды маем зорку з Польшчы. І ў гэтым годзе гурт “Рэдлін” прыязджае да нас ажно з-пад Уроцлава. З Беларусі прыедуць таксама да нас “Свята”, “Гуда”,”Гуляй казак”. Дадаткова маем вельмі файны гурт з Латвіі. Зоркі, якія нам усім вядомыя, – гэта “Распяваны Гарадок”, “Восеньскі ліст”, “Ластаўка”, Лайланд”, “Хутар”, “Фенікс”.
Пачатак мерапрыемства ў Міхалове – 4 жніўня ў 16 гадзін. Апрача выступаў народных калектываў, прадбачаны шматлікія конкурсы з узнагародамі ад спонсараў мерапрыемства. Кожны калектыў атрымае таксама адмысловую падзязку за ўдзел ў “Беларускіх фольк-сустрэчах” у Міхалове ў выгляде статуэткі з выявай сонца, якое з’яўляецца лагатыпам мерапрыемства.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя