Дональд Туск стаў новым старшынём Еўрасавета



Экс-прэм’ер Польшчы Дональд Туск 1 снежня афіцыйна прыступае да абавязкаў старшыні Еўрапейскага савета.

tusk99

У інтэрв’ю прэс-службе гэтай установы  ён прызнаў, што сітуацыя ў Еўропе не такая добрая, як 10 або 20 гадоў таму, і супольнасць чакае шмат выклікаў. Сярод іх польскі палітык назваў, між іншым, крызіс у рэгіёне ўсходняй і паўднёвай Еўропы, а таксама працяг перамоваў аб свабодным гандлі паміж Еўразвязам і ЗША. Туск заявіў, што мае дастаткова энергіі і аптымізму ды глыбока верыць у Еўропу.

Сёння былы кіраўнік польскага ўраду зменіць на пасадзе Германа ван Рампея. Бельгіец кіраваў Еўрапейскай радай з 2009 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters