У швайцарскіх Альпах разбіўся самалёт Junkers Ju-52



У швайцарскіх Альпах 4 жніўня разбіўся самалёт Junkers Ju-52 часу Другой сусветнай вайны, паведаміла 5 жніўня Süddeutsche Zeitung.

На самалёце былі 17 пасажыраў, два пілоты і адзін член экіпажа. Паводле даных Reuters, загінулі ўсе 20 чалавек. Самалёт урэзаўся ў гару на вышыні больш 2,5 кіламетраў. Вядзецца пошукава-ратавальная аперацыя.

Лятальны апарат выконваў прагулянкавыя палёты, у пачатку 1980-ых гадоў перастаў эксплутавацца швайцарскімі ваенна-паветранымі сіламі.

 Junkers Ju-52 выпускаўся ў Нямеччыне з 1932-га па 1945-ы гады.

Беларускае Радыё Рацыя

фота Reuters