Азаранка і Лапко палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA



Беларускі Вікторыя Азаранка і Вера Лапко палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Згодна з абноўленым спісам Вікторыя Азаранка паднялася на 13 радкоў, перамясціўшыся на 95-ю пазіцыю, і ўвайшла ў сотню лепшых тэнісістак.

Прагрэсу ў рэйтынгу садзейнічала ўдачная гульня на турніры ў Сан-Хасэ, дзе беларуска дайшла да чвэрцьфіналу. Палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу і Вера Лапко, якая з 69 месца перамясцілася на 66-е.

Аляксандра Сасновіч апусцілася ў рэйтынгу WTA з 35-га на 36-е месца, Арына Сабаленка – з 36-га на 39-е.

Дзве беларускія тэнісісткі на бягучым тыдні прымуць удзел у прэстыжным буйным турніры з прызавым фондам больш як $2,5 млн у Манрэалі. Вікторыя Азаранка, якая атрымала wild card ад арганізатараў, у першым крузе асноўнай сеткі згуляе з Крысцінай Младзенавіч, Арына Сабаленка на гэтай жа стадыі сустрэнецца з Анай Богдан з Румыніі. Абодва матчы запланаваны на 7 жніўня.

belta.by