Што выбраць гарадзенцу для адпачынку: ўкраінскую Затоку ці Грэцыю?
Гарадзенскія турыстычныя фірмы для летняга адпачынку прапаноўваюць вялікі выбар тураў і краінаў.
Па словах кіраўніцы турыстычнай фірмы “Дон Кіхот” Святланы Якімавай, нават у жніўні можна знайсці вялікую колькасць прапановаў:
– Бралі Турцыю, Балгарыю, Грэцыю – традыцыйныя кірункі. Зараз, паколькі большая частка накірункаў ужо распраданая на некалькі тыдняў наперад, яшчэ ёсць месцы ў Балгарыю, Турцыю. З Варшавы можна ўзяць Іспанію, Італію. Але ўжо і кошты не самыя нізкія. Бо самы пік сезону. Хіт продажу, як і ў мінулым годзе, – Затока, Адэская вобласць Украіны. Таму што яна танная, на яе пастаўлена ў гэтым годзе даволі шмат аўтобусаў. І яна яшчэ ёсць у продажы.
Для кіраўніка старэйшай беларускай турфірмы “Спадарожнік” Аляксандра Старыцына, для дзетак больш цікавымі будуць падарожжы па Беларусі:
– Мы пераважна прапануем школьнікам у канцы школьнага сезону Балгарыю, Польшчу. І, вядома ж, у нас у Беларусі ёсць магчымасць адпачыць у санаторыях і некаторых летніках.
РР: Дзе Вы самі адпачывалі гэтым летам?
Аляксандр Старыцын: Пакуль яшчэ нідзе не адпачываў. Але вось збіраюся ў канцы сезону адпачыць. Можа з’езджу ў Затоку ці Грэцыю.
Кошты прапановаў пачынаюцца ад 300 даляраў і вышэй, і тураператары прапануюць шукаць танныя вылеты з Кіева, альбо Варшавы ці Вільні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Турпром