У Беларусі плануюць істотна павялічыць спажыванне электраэнергіі
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2018 года нумар 579 унесены змяненні ў комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года з улікам уводу Беларускай атамнай электрастанцыі.
У прыватнасці, зацверджаны міжгаліновы комплекс мер па павелічэнні спажывання электраэнергіі да 2025 года. Па выніках рэалізацыі ўсіх яго запланаваных мерапрыемстваў прырост спажывання электрычнай энергіі чакаецца на ўзроўні 1650 млн кВт.гадз у год. Гэта дасць магчымасць палепшыць тэхніка-эканамічныя паказчыкі работы беларускай энергасістэмы ва ўмовах уводу ў эксплуатацыю БелАЭС.
На рэалізацыю мерапрыемстваў міжгаліновага комплексу мер трабуецца каля Br7 млрд 725,6 млн, з іх сродкі рэспубліканскага бюджэту – Br335,02 млн, уласныя сродкі арганізацый і іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам, – Br7 млрд 390,58 млн. Бюджэтнае фінансаванне названых мерапрыемстваў прадугледжана ў межах прынятых дзяржаўных праграм і рашэнняў кіраўніка дзяржавы.
Кантроль за выкананнем міжгаліновага комплексу мер ускладзены на Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
belta.by