Следчыя праводзяць ператрус у офісе TUT.by



Следчымі дзеяннямі заблакаваныя рэдакцыйныя памяшканні і бухгалтэрыя. Ператрус праводзіць Следчы камітэт. Падазраюць, што хтосьці з кампаніі TUT.by узламаў сайт дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Следчым камітэтам пачатая крымінальная справа паводле артыкулу „несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды”.

Да названай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дому „Беларуская навука”, ЗАТ „БелаПАН”, ТАА „Тутбай Медыя”.

Сёння па падазрэнне ва ўчыненні гэтага злачынства затрымалі шэраг прадстаўнікоў названых арганізацый. Расследаванне працягваецца.