Сенсацыя ад Дзмітрыя Дзюбіна
Беларускі хадок Дзмітрый Дзюбін сенсацыйна заваяваў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы. Ён вызначыўся на марафонскай дыстанцыі 50 кіламетраў. Пры тым Дзюбін устанавіў асабісты рэкорд – 3:47.59.
Пераможцам у гэтай дысцыпліне стаў украінец Мар’ян Закальніцкі — 3:46.32. Сярэбраным прызёрам стаў Мацей Тот са Славаччыны.
24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіць у Берліне з 7 па 12 жніўня на Алімпійскім стадыёне.
Беларускае Радыё Рацыя