БАЖ пракаментавала ператрусы ў офісах кампаніі БелаПАН і партала TUT.BY
Беларуская асацыяцыя журналістаў расцэньвае ператрусы ў офісах недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і партала TUT.BY як ціск на найбуйнейшыя недзяржаўныя выданні ў беларускім інтэрнеце, – сказаў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:
– Безумоўна, для таго каб гэтыя рэдакцыі мелі перашкоды, мелі складанасці з тым, каб займацца сваёй працай. Мы ўжо праінфармавалі ўсе сусветныя арганізацыі ў галіне свабоды слова – гэта Офіс АБСЕ па свабодзе слова, Міжнародную федэрацыю журналістаў. І яны ад нас чакаюць абнаўлення інфармацыі пра тое, што будзе з журналістамі. Мы патрабуем вызвалення тых, хто сёння быў затрыманы.
На дадзены момант ужо затрыманы галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары Галіна Уласік і Ганна Калтыгіна. Яны змешчаны на трое сутак і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У журналісткі БелаПАН Таццяны Каравенковай адбыўся ператрус у хаце ў вёсцы ў Гарадзенскай вобласці, дзе яна была ў адпачынку разам з маці. Зараз, па інфармацыі калег, Таццяну Каравенкову вязуць у Менск. Павінен адбыцца вобшук у яе дома. Пасля чаго яе даставяць на допыт у Следчы камітэт і выбяруць меру ўтрымання.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by