„Людзі на ўскраіне пушчы: Бобінка” – рэпартаж Міхала Андрасюка
Бобінка – малы чалавечы свет, які размежавала вялікая палітыка. Ялта, Рузвельт, Черчыль – чужыя тут імёны, а імёны блізкіх сабе людзей, дзядоў, дзядзкоў, цётак – яны ўжо таксама сыходзяць у забыццё, знікаюць за лесам і за памежнымі слупамі. У рэпартажы Міхала Андрасюка пра сваю вёску распавядаюць яе жыхары.