Wizz Air будзе лётаць з Вільні ў Львоў
Увосень венгерская лаўкостэр авіякампанія Wizz Air пачне лётаць з Вільні ў заходнеўкраінскі горад Львоў.
Палёты з 29 кастрычніка будуць праводзіцца два разы на тыдзень – у панядзелак і пятніцу, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
„Мы лічым, што гэты маршрут будзе папулярным як у дзелавых людзей, так і ў турыстаў”, – сказаў Андраш Радо, менеджэр па карпаратыўных камунікацыях Wizz Air. Разам з новым маршрутам кампанія з трох аэрапортаў Літвы здзяйсняе палёты ў 33 пункты прызначэння ў 17 краінах.
Украінская авіякампанія Ukraine International Airlines пачала лётаць па маршруце Вільня-Львоў восенню 2016 года, але пазней адмовілася. Цяпер самалётамі з Літвы можна дабрацца да Кіева і Адэсы.
Ірландскі лаўкостэр Ryanair плануе здзяйсняць палёты з Вільні ў Кіеў з лістапада.