Дом Жака Ліпшыца ў Друскеніках
Жак Ліпшыц – французска-амерыканскі скульптар, які нарадзіўся ў 1891 годзе Друскеніках, а ў 1909 годзе пераехаў у Парыж.
З акупацыяй фашыстамі Францыі, скульптар выехаў ў ЗША, дзе і набыў сусветную вядомасць. Памёр скульптар у 1973 годзе ў Ерусаліме, але заўсёды гаварыў, што родам ён з Літвы.
У Друскеніках захаваўся родны дом Жака Ліпшыца. Раней там быў музей, але цяпер ён не працуе, і праз вокны можна бачыць пустыя памяшканні.
Але нават без экспазіцыі мемарыяльны дом скульптара Жака Ліпшыца варты таго, каб яго агледзець. Тым больш, што месціцца ён у самым цэнтры Друскенік.
Беларускае Радыё Рацыя