Беларусы адкрылі ў Беластоку заапарк
Заапарк заснавалі два сябры з Гародні – Руслан і Анатоль. Гэта першае такога тыпу месца ў горадзе. Тут наведвальнікі могуць не толькі паглядзець на жывёл, але таксама іх пакарміць і пагладзіць.
Хоць заапарк працуе толькі два тыдні, але ўжо карыстаецца вялікай папулярнасцю, кажа Руслан Вераб’ёў:
– Людзі прыходзяць, бо нічога падобнага тут не было. Людзям цікава, дзецям цікава. Адзін аднаму расказваюць. Дзеці ў захапленні. Не было такога, каб дзіця сказала, што яму тут не падабаецца. Наадварот, праблема выцягнуць яго адсюль.
Заапарк працуе на вуліца Марыі Складоўскай-Кюры, 3 з 10 да 20 гадзін. У ім можна пабачыць між іншым шыншыл, трусоў, качак, хамякоў ды папугаяў. На месцы можна таксама набыць адпаведны корм для жыхароў заапарку.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара