Бельскі Дом культуры атрымаў грошы на абнаўленне



6 671 000 злотых дафінансавання атрымаў на абнаўленне Бельскі дом культуры. Адпаведныя дакументы ў Бельску Падляшскім дырэктарцы пляцоўкі Альжбеце Фіёнік перадаў віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Мацей Жыўна.

“Праўленне ваяводства вырашыла дафінансаваць праект, які знаходзіцца ў Лакальнай праграме абнаўлення горада Бельска Падляшскага. Гэта быў лепшы праект конкурсу,” – кажа віцэмаршалак Жыўна:

– Бельск Падляшскі змог паказаць як культура рэагуе на сацыяльныя патрэбы. У культуры бачым шанец на мясцовае развіццё. І гэта цешыць, што мясцовая ўлада інвестуе ў культуру.

Цяперашні будынак Дома культуры і былога кіно “Znicz” пасля перабудовы мае стварыць сучасную пляцоўку „Бельскі цэнтр культуры”. Уся інвестыцыя будзе каштаваць амаль 25 мільёнаў злотых. На час перабудовы – 15 месяцаў – культурніцкая пляцоўка будзе перанесеная ў будынак былой пачатковай школы нумар 5 па вуліцы Каперніка, 3.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара