Ва Украіне каментуюць затрыманне журналістаў Tut.by



Абсалютная большасць украінскіх журналістаў салідарызуецца з беларускімі калегамі.

Так, партал Gazeta.ua мяркуе, што дзеянні афіцыйнага Менска ў дачыненні да журналістаў Tut.by і БелаПАН выглядаюць тыповай спецаперацыяй. “Гэта сведчыць пра тое, што мясцовая ўлада працягвае націск на свабоду слова”, – падкрэслівае папулярны ва Украіне інфармацыйны рэсурс.

Партал Znaj.ua даў такі загаловак артыкулу пра затрыманне журналістаў: “Лукашэнка пайшоў у атаку”, а сайт “Прамы” называе падзеі вакол Tut.by і БелаПАН “зачысткай інфармацыйнага поля Беларусі”.

Тэлевізійны канал “24” вынес інфармацыю, звязаную з падзеямі ў Менску, у топ навінаў, партал “Цэнзар.нет” падае гэтую інфармацыю пад тэгам “Рэпрэсіі ў Беларусі”, а “Украінская праўда” называе затрыманні і ператрусы “Аблавай на журналістаў”.

Большасць украінскіх CМІ, аднак, пакуль што ніяк не тлумачаць зачыстку інфармацыйнага поля Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя