Мясцовыя ўлады нажываюцца на прыватызацыі?
Падчас прыватызацыі кватэр улады ўстанавілі неабгрунтавана высокую аплату за сцены. Калі ў 1998 годзе за ўсю аднапакаёвую кватэру заплацілі 3 тысячы даляраў, то цяпер толькі за сцены павінны даплаціць 5 тысяч даляраў, кажа актывіст кампаніі „Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, які дапамагаў жыхарам дома:
– На агульным сходзе з грамадзянамі гэтага ж дома было прынята рашэнне пра тое, што кіраўніцтва прадставіць поўныя разлікі – адкуль бярэцца сума, як ствараецца гэтая сума. На сённяшні дзень кааператыў не мае ніякага дакумента. Была дамоўленасць, што такі дакумент паступіць, тады можна будзе зрабіць незалежную экспертызу і пралічыць усе кошты.
Сябрам кааператыва16 год таму ўлады прапанавалі паўразбураны будынак, які будавала мясцовая фабрыка „Белкельме” для сваіх работнікаў. Будаўніцтва спынілася на пачатку 90-х. Будынак фабрыка перадала мясцовай уладзе бескаштоўна. Кааператыў стварылі ў асноўным работнікі „Белкельме”, для якіх будаваўся дом.
Беларускае Радыё Рацыя