Справа 1933-1938 г. “Злыя геі з НКВД”



Савецкі Саюз быў дзяржавай татальнага кантролю, забаронаў і рэгламентавання.

Рэгламентавалася практычна ўсё. Кнігі, якія савецкаму грамадзяніну варта чытаць ці не чытаць. Фільмы, якія варта глядзець ці не глядзець. Ідэі, якія варта песціць у мазгах ці гнаць са свядомасці паганым памялом.

Рэгламентавалася, натуральна, і асабістае жыццё. Ва ўжытку лектараў і прапагандыстаў была папулярная тэза пра “савецкую сям’ю – ячэйку сацыялістычнага грамадства”. Усё, што не адпавядала гэтай тэзе, лічылася ў лепшым разе “буржуазным перажыткам” і “маральна-побытавай разбэстай”. А ўжо гамасексуалізм і ўсё, з ім звязанае, падпадала пад вызначэнне “гнюснае вычварэнства, уласцівае для рэакцыйнага капіталістычнага грамадства”.

Але гамасексуалісты і лесбіянкі ў СССР былі, і ў немалых колькасцях. У тым ліку – і ў органах Дзяржаўнай Бяспекі.

* * *

Да пачатку трыццатых гадоў гамасексуалісты не падвяргаліся асаблівым абструкцыям. У буйных гарадах нават існавалі сваеасаблівыя гей-салоны, дзе збіраліся прадстаўнікі меншасцяў. Закрытасць і каставаць гэтых суполак звярнула на сябе ўвагу Дзяржаўнай бяспекі.

 

У 1933 годзе намеснік старшыні ГПУ Генрых Ягода паведаміў Сталіну пра “аб’яднанне педэрастаў”. У дакладной, напісанай па ўсіх правілах партыйнай казуістыкі, паведамлялася пра актыў гомасексуалістаў, якія ў кантрэвалюцыйных мэтах разбэшчваюць юнацтва, пралетарскую моладзь, а таксама спрабуюць разбэсціць армію і флот. Вядома і рэакцыя Сталіна: мярзотнікаў узорна пакараць, а ў Крымінальны кодэкс дадаць адпаведны артыкул.

Да барацьбы з контрэвалюцыйнымі гамасэксуалістамі неадкладна прыцягнулі савецкіх пісьменнікаў-натуралаў, якія дасціпна правялі паралель паміж педэрастыяй і фашызмам.

 

ИЗ СТАТЬИ МАКСИМА ГОРЬКОГО «ПРОЛЕТАРСКИЙ ГУМАНИЗМ»

(…)

 Не десятки, а сотни фактов говорят о разрушительном, разлагающем влиянии фашизма на молодежь Европы. Перечислять факты — противно, да и память отказывается загружаться грязью, которую все более усердно и обильно фабрикует буржуазия. Укажу однако, что в стране, где мужественно и успешно хозяйствует пролетариат, гомосексуализм, развращающий молодежь, признан социально преступным и наказуемым, а в „культурной” стране великих философов, ученых, музыкантов он действует свободно и безнаказанно. Уже сложилась саркастическая поговорка: „Уничтожьте гомосексуалистов — фашизм исчезнет”. 

(…)

Дзяржбяспека ўзялася энергічна вынішчаць гамасексуалістаў і лесбіянак. Прытым пачалі з чысткі метавіта ўласных кадраў. Галоўным змагаром з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй чэкістаў стаў Якаў Агранаў, які выкрываў гамасэкаў сотнямі. У ОГПУ-НКВД Агранаў лічыўся адным з самых уплывовых чэкістаў і нават знаходзіўся ў апазіцыі да Мікалая Яжова.

Пра сексуальную арыентацыю жалезнага наркама Яжова ў Дзяржбяспецы хадзіла шмат самых фантастычных чутак, якія часткова пацьвердзіліся пры арышце Мікалая Іванавіча. Падчас ператруса ў яжоўскай кватэры знайшлі парнаграфічныя фотаздымкі і штучны фалас, зроблены з гумы. Былы наркам, а цяпер выкрыты вораг народа Яжоў не стаў пераконваць, што гумовы фалас – гэта сымболь незгінальнай мужнасці савецкіх чэкістаў, а шчыра вызнаў, што з’яўляецца дасведчаным гомасексуалістам з дакастрнычніцкім стажам.

І Агранава, і Яжова расстралялі на палігоне “Камунарка”. Тым часам выкрыцці гамасексуалістаў у Дзяржбяспецы працягваліся.

Не абыйшлося і без даносаў.

У гэтым плане вельмі паказальная справа аднаго з высокапастаўленых чэкістаў яжоўскіх часоў…

 

СЕКРЕТНО

СПРАВКА

Короленко Евгений Георгиевич, 1900 г. р., уроженец г. Ленинграда. (…) В 1925 году (…) проник в органы ГПУ, где работал по июнь месяц 1937 г.

(…)

Следствием установлено, что Короленко:

А) будучи завербован в 1928 году для шпионской работы агентом германской разведки Эдельбергом, передавал ему шпионские материалы об органах ГПУ УССР и погранчастях;

Б) в 1936 г. был завербован б. Зам. Нач. УРКМ НКВД УССР Купчиком в заговорческую организацию, существовавшую в НКВД УССР и возглавляемую Балицким;

В) Будучи гомосексуалистом, был на этой почве связан со вскрытой в НКВД УССР группой гомосексуалистов.

Виновным себя признал.

Решением Наркома Внутренних дел СССР и Прокурора Союза ССР от 22. 10. 1937 г. осужден по 1-й категории. Приговор приведен в исполнение.

Між іншым, чэкіст Яўген Караленка быў арыштаваны пасля даноса ўласнай маці. Але Марыя Караленка, якая сігналізавала органам пра нетрадыцыйную арыентацыю сына, нават і не ўяўляла, што за гомасексуалізм “выконваюць па Першай катэгорыі” – яна спадзявалася хіба што на службовую вымову.

 …Вялікі пралетарскі пісьменнік Максім Горкі памыліўся: гамасексуалістаў і гомасексуалізм знічтажалі, але фашызм ад гэтага не знік. У 1939 годзе савецкія натуралы моцна зблізіліся з нацысцкімі сябрамі па арыентацыі, што, як вядома, і прывяло да Другой сусветнай вайны.

Справаў на сексуальныя меншасці сярод чэкістаў у архівах былога КГБ, вядома ж,  вобмаль. У Савецкім Саюзе і да перакананняў большасці ставіліся з такой жа самай пагардай.

* * *

У наступнай перадачы я раскажу, як іерархі Расейскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату разам з КГБ знішчалі праваслаўныя святыні.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

   Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, адзінка захавання 132

Фотаздымак чэкістаў-гомасексуалістаў з рэсурса “Медуза”  скарыстаны ў якасці ілюстрацыі