Культурніцкія прапановы Орлі 



Ужо сёння, у суботу 11 жніўня, Орлю наведае „Podlasie Slow Fest on Tour” – запрашае дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Орлі Анна Несцярук:

– У гэты дзень у нас а 17-й гадзіне адбудуцца варштаты танцаў. У 18.30 будзе адкрыццё выставы “Волкаў. Інспірацыі”. А пасля, а 19-й гадзіне запрашаем на канцэрт у сінагогу – выступіць квартэт кларнецістаў.

Уваход на канцэрт – 10 злотых. Улады Орлі запрашаюць таксама на беларускі фэст “Арлянскія сустрэчы”, які пройдзе 1 верасня, ды Еўрапейскія дні спадчыны, якія Орлю наведаюць 8 і 9 верасня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Podlasie SlowFest