Следчы камітэт просіць слаць электронныя даносы
Пра меркаванае злачынства Следчаму камітэту можна паведаміць у інтэрнэце. Ведамства распрацавала спецыяльную форму электроннага ліста, які можна даслаць следчым проста з сайта.
Яго можна адправіць як у Цэнтральны апарат, так і ў абласныя ўпраўленні Следчага камітэта.
Форма даносу аб злачынстве ўключае кантактныя дадзеныя адпраўшчыка і яго адрас, а таксама поле для паведамлення аб меркаваным злачынстве. Да ліста можна прымацаваць нават фотаздымкі.