„Збіральнік прынёманскіх скарбаў” – рэпартаж Якуба Сушчынскага



У Дзятлаве, Гарадзенскай вобласці, усталявана памятная шыльда першаму дырэктару мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея Міхалу Петрыкевічу. Гэта стала магчымым дзякуючы ініцыятыве збору подпісаў і рашэнню раённага выканаўчага камітэта. Міхал Петрыкевіч быў беларускім патрыётам, збіраў артэфакты, якія сталі ўпрыгожаннем цяперашняга музея, якому сёлета споўнілася 50 гадоў.