Былая маці-выхавальніца падазраецца ў катаванні



Упраўленнем Следчага камітэта па Менскай вобласці распачата крымінальная справа аб катаванні ў дачыненні да былога супрацоўніка аддзела адукацыі аднаго з раёнаў рэгіёну.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланог, паводле даных следства, жанчына, з’яўляючыся маці-выхавальніцай малалетніх і непаўналетніх дзяцей у доме-інтэрнаце сямейнага тыпу, на працягу некалькіх гадоў сістэматычна наносіла пабоі сваім выхаванцам.

Названыя дзеянні следствам кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 154 (катаванне, учыненае ў дачыненні да непаўналетняга, або асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане або ў залежным становішчы) Крымінальнага кодэкса.

У рамках папярэдняга следства ажыццяўляецца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці, іншыя злачынныя дзеі, праводзіцца работа са сведкамі і пацярпелымі.

„Па ініцыятыве следства 10 дзяцей (як малалетнія, так і непаўналетнія), прызнаныя па крымінальнай справе пацярпелымі, забраныя з сям’і. Ім аказваецца медыка-сацыяльная дапамога. Следчыя дзеянні з імі праводзяцца з удзелам спецыялістаў і прымяненнем спецыяльных методык работы, якія забяспечваюць абарона іх правоў і інтарэсаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Расследаванне працягваецца.

by.belapan.by