Справы 1961 г. “КГБ СССР і РПЦ Маскоўскага патрыярхату супраць праваслаўных святыняў”



Напрыканцы пяцідзесятых гадоў у СССР распачалася чарговая антырэлігійная кампанія. Ініцыятарам яе стаў Мікіта Хрушчоў. Прычын для ўціску на царкву было багата, але найгалоўнай стала хрушчоўская тэза – “Праз дваццаць гадоў савецкія людзі будуць жыць пры камунізме”. А ў камунізме, як вядома, не было месца для цэркваў, касцёлаў, мячэцяў, сінагог і малельных дамоў; гэтыя ўстановы падлягалі закрыццю і нават разбурэнню, а святары і актыўныя вернікі – “перавыхаванню”.

Антырэлігійная кампанія праводзілась па шмат якіх накірунках: камсамольскім, партыйным, савецкім і, вядома ж, кагэбэшным. Самым адданым хаўруснікам КГБ у антыцэркоўнай барацьбе стала  шматлікія агентура з Расейскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату.

* * *

 

Расейская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхату, створаная ў сваім цяперашнім выглядзе на Памесным Саборы 1945 года пад непасрэдным кантролем НКГБ, ад самога пачатку з’яўлялася гэткім філіялам Лубянкі. Сярод кіраўніцтва РПЦ часта і густа прысутнічалі не толькі завербаваныя Дзяржбяспекай іерархі (ад Патрыярха і да шэраговых святароў), але і кадравыя афіцэры КГБ – апошнія звычайна працавалі “пад прыкрыццём” на ключавых царкоўных пасадах…

Як працавала кагэбэшная агентура ўсярэдзіне РПЦ, добра відно з гісторыі ліквідацыі праваслаўных святынь  Кіева-Пячорскай лаўры…

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ СССР

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 

11 марта 1961 г.

 

В г. Киеве в результате проведенного комплекса агентурно-оперативных и разложенческих мероприятий в марте сего года завершена работа по ликвидации мужского монастыря Киево-Печерской лавры. Вместе с монастырем закрыты лаврские церкви, а также ближние и дальние пещеры.

Насельники монастыря на протяжении последних двух лет через авторитетную агентуру среди духовенства были отселены и выехали, главным образом к своим родственникам.

(…)

Для предотвращения возможных попыток антисоветских элементов из числа церковников использовать закрытие лавры во враждебных целях, просим через агентуру и другие оперативные возможности принять меры к недопущению выезда паломников в г. Киев в период религиозных праздников. Агентуре из числа духовенства и церковников закрытие Киево-Печерской лавры следует объяснить наличием оползневых явлений на территории лавры, аварийным состоянием помещений и необходимостью проведения ремонтных работ.

(…)

 

ЗАМЕСТИТЕЛЬ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ КОМИТЕТА ГОСБЕЗОПАСНОСТИ

ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ УССР

ПОЛКОВНИК                                                                              Жульженко

 

Такім чынам, “аўтарытэтная агентура сярод святарства” і стала галоўным выканаўцам загаду КГБ па закрыцці праваслаўнай святыні.

Аднак і радыкальныя захады кшталту ліквідацыі праваслаўных цэнтраў сусветнага маштабу пры дапамозе агентуры з РПЦ падаваліся чэкістам недастатковымі.

Напярэдадні ХХІІ З’езда КПСС, з трыбуны каторага чакаліся чарговыя антыцэркоўныя заявы, чэкісты самакрытычна вырашылі, што праца на “рэлігійным фронце” вядзецца недастаткова энергічна.

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ УССР

 

2 Управление

15 сентября 1961 г.

 

ДОКЛАДНАЯ

 

(…)

Следует признать, что наши агентурно-оперативные мероприятия (…) носят пока пассивный характер. Эта работа все еще ограничивается лишь завязыванием переписки агентуры со своими связями из числа церковно-сектантских авторитетов (…) или осуществления контроля за перепиской с этими лицами других советских граждан

(…)

Мало изыскивается средств и возможностей по выявлению конкретных фактов использования империалитическими разведками церковников и сектантов в своих подрывных целях, по агентурному проникновению в закордонные религиозные центры, разоблачению антинародной деятельности этих центров и срыву их враждебных замыслов

(…)

Не ведется также систематической работы по компрометации и разложению зарубежных религиозных организаций

(…)

 

У тым жа дакуменце акрэсліваюцца і планы КГБ у дачыненні да царквы, прытым – адразу па некалькіх накірунках.

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ

 

(…)

К активной работе (…) привлечь имеющихся в УКГБ агентов из числа церковно-сектантских авторитетов, которые могли бы периодически, по мере надобности, выпускать обращения, письма и пр. с осуждением тех главарей зарубежных церковных центров, которые ведут клеветнические компании против нашей Родины, с выражениями возмущения такими действиями рядовых верующих

Проверенную агентуру среди церковников и сектантов направлять на установление доверительных отношений с прогрессивными организациями, земляческими «братствами» и пр. в капиталистических странах и их печатными органами с целью возможного использования их по разложению и компрометации закордонных религиозных центров.

(…)

Наряду с этим следует организовать работу по подбору и воспитанию новой агентуры из числа духовенства и семинаристов для посылки на приходы Московской патриархии (…)

 

ЗАМ. ПРЕДСЕДАТЕЛЯ КГБ ПРИ СМ УССР

Генерал-майор                                                                        И. ГОЛОВЧЕНКО

 

Антырэлігійная кампанія была згорнутая толькі ў сярэдзіне шасцідзесятых. За гэты час былі зачыненыя, а ў некаторых выпадках і разбураныя сотні капліцаў, цэркваў, манастыроў. У большасці выпадкаў усё гэта рабілася пры непасрэдным удзеле агентуры з РПЦ МП.

Ці былі сярод кагэбэшнай агентуры царкоўныя іерархі з Беларусі?

Вядома ж, былі!

У архівах былога КГБ ёсць адпаведныя дакументы мінімум на двух Экзархаў Беларускага Экзархата Маскоўскага патрыярхату. З агентурнымі справамі гэтых заслужаных святароў, а таксама з іх справаздачамі і даносамі ў Дзяржбяспеку мы абавязкова пазнаёмімся ў адной з перадач.  

* * *

 

А ў наступнай перадачы я раскажу пра некаторыя аператыўныя камбінацыі КГБ.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, адзінка захавання 937, і архіўную справу Фонд 3,  адзінка захавання 24