Аршанскі дэман
Каменнага Дэмана можна пабачыць каля музейнага комлекса Млын у цэнтры Воршы на сутоку Аршыцы і Дняпра.
Скульптура засталася каля Млына ў выніку пленера скульптараў, які адбыўся ў Воршы напачатку 90-ых.
Удзельнікі пленеру пакінулі пасля сябе шмат цікавых вырабаў з камянёў.
Сярод скульптур Русалка, Усяслаў Чарадзей (знік падчас Дажынак у 2008 годзе), і Рыба, якая лётае ў паветры.
Беларускае Радыё Рацыя