Выстава да 100-годдзя Ізраіля Басава
“Прамудрасць збудавала сабе дом…” У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава, прымеркаваная да 100-годдзя Ізраіля Басава.
Гаворыць куратар выставы Кацярына Ізафатава:
– Гэты мастак у савецкі час вырашыў рабіць тое, што ён хоча рабіць. У 70-80-я гады ён вельмі рэдка экспанаваўся. Але ў 90-х атрымаў другое нараджэнне. Ён зрабіў спрэсаваную выяву свету, дзе галоўным чынам ёсць такія тры дамінанты. Гэта горад, гэта чалавек і гэта дрэва. Ніякія падзеі не паўплывалі на тое, каб ён маляваў нешта іншае.
Словы біблейскай прыпавесці, узятыя ў якасці назвы юбілейнай выставы, як мага дакладней характарызуюць жыццё і творчасць мастака.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск