У Студзіводах ушанавалі памяць Емільяна Адамюка



Вярнуўся ў Студзіводы прафесар Емільян Адамюк – заснавальнік  кафедры афтальмалогіі і шпіталя ў Казані Расейскай Імперыі. Ён ураджэнец Студзівод, што каля Бельска Падляшскага.

Емільян Адамюк (1839 – 1906) яшчэ ў 19 стагоддзі падаўся па навуку ў Казань і там стаў выдатным лекарам-акулістам. Атрымаў прафесарскае званне, а таксама за навуковыя дасягненні быў уведзены ў шэрагі дваранства.

Дзякуючы намаганням дырэктара Музея малой айчыны Дарафея Фіёніка, памяць пра прафесара вярнулася ў месца, адкуль больш за паўтара стагоддзя маладзенькі Емільян падаўся ў вялікі свет:

– Вярнуўся ў Студзіводы прафесар Емільян Адамюк. Вярнуўся ў сваіх нашчадках. Роланд Клос  прыехаў з Аўстрыі. Тут сабраліся людзі – патрыёты і са Студзівод, і з Бельска. Усе яны ва ўзнёслым душэўным настроі.

14 жніўня ў Музей малой айчыны ў Студзіводах прыехалі  пра-пра-пра- праўнук Емільяна Роланд Клос,  які цяпер жыве ў Аўстрыі, а таксама прафесар Альфія Нугуманава  – навуковы супрацоўнік Кафедры акулістыкі Дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта ў Казані.

Памяць Емільяна Адамюка ўшанавана ў Казані вуліцай яго імя. Студэнты мясцовага медычнага ўніверсітэту апаякуюцца ягонай магілай .

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя