Ворша – не горад турмаў



14 жніўня ў Воршы цэнтр быў перакрыты, цішыня без машын.
 
Міліцыянты: „Давайте-давайте быстрее переходите”.
 
Людзі ішлі і мацюкаліся.
 
Калі Лукашэнка быў на рэмзаводзе, адключылі газ. 
На вуліцы Леніна не давалі адчыняць форткі.  
13-га жніўня ў кінатэатры „Перамога” быў пажар у вентыляцыйнай шахце. 
На мыццё падлогі ў гарвыканкаме былі мабілізаваныя настаўніцы. 
 
Наіўнае пытанне. Аршанскі раён бедны, закінуты? Чаму менавіта за яго ўчапіўся „кіраўнік”?
Гэта яго Радзіма, вяртанне да вытока адбываецца, ён жыў ў Воршы маленькі ў інтэрнаце ільнокамбіната – ўсё па Фрэйду. 
 
Сам Аляксандр Лукашэнка так патлумачыў: «Гэта не таму, што я там нарадзіўся. А таму, што там размешчана буйная ўстанова, якая ў народзе называецца „турма“. І палова людзей, вызваляючыся, застаецца там”. 
 
Ворша – ўжо даўно не горад турмаў. Знакамітая „Шасцёрка”, якая была  ў цэнтры горада, зачыненая ў 1996 годзе. На яе месцы рэстаўраваны Езуіцкі калегіўм (турма і была ў будынках калегіўма яшчэ з часоў царскай Расеі).  Цяпер тэрыторыя былой калоніі –  цэнтр горада, прыгожая плошча, дзе адбываюцца канцэрты і ставяць навагаднюю елку.    
 
Дзе ў Воршы застаюцца жыць, людзі, якія выходзяць з турмы? Зямлянкі сабе рыюць? Стэрэатып савецкіх часоў. Гэта было ў часы СССР  на „северах”, дзе людзі завісалі, бо не маглі даехаць да дому. 
 
Ворша – культурны старажытны горад, які стаіць на чатырох рэках – Дняпро, Аршыца, Адроў, Куцеенка. 
 
Беларускае Радыё РАЦЫЯ