Каля Воршы разбураецца сядзіба ў стылі мадэрн
У пасёлку Высокім, на старым шляху ад Воршы да Віцебску, гіне помнік архітэктуры, сядзібны дом Макшыцкіх, які ўваходзіць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пад № 213Д000901.
Краязнаўца Віктар Міхасёў паведамляе пра жахлівы стан помніка архітэктуры, яка месціцца з стармы парку з рэдкімі дрэвамі: „Ахоўнай дошкі на доме няма. Калісьці будынак быў цалкам накрыты дахам. Сёння, ўжо на палове будынка дах адсутнічае, унутры разруха, усё разрабавана, з-за зацяканняў вады па сценах пайшлі расколіны. Вакол запусценне. Помнік архітэктуры паступова руйнуецца. Уладальнік, які павінен быў выконваць ахоўнае абавязацельства, давёў будынак да амаль поўнага знішчэння, пры абыякавасці Аршанскага аддзела культуры і мясцовай улады. У гэтым доме 25.06.1928 па 25.07.28 г. адбыўся З’езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Да 1970-х гадоў у доме была сярэдняя школа, потым інтэрнат. Некалькі гадоў будынак пуставаў. У першай палове 1990-х гадоў быў прададзены дырэктару сярэдняй школы ў Высокім Г. Сіняўскаму”.
Хто цяпер валодае помнікам архітэктуры невядома.
Беларускае Радыё Рацыя