Зоаваланцёрка з Бярозы: Бяздомных сабак па-ранейшаму ловяць і забіваюць



Праблема бяздомных жывёл актуальная для Беларусі. Паводле звестак зоаабаронцаў, штогод у краіне адлоўліваецца прыкладна 80 тысяч безнаглядных сабак і катоў, большасць з якіх забіваецца.

Бяроза не з’яўляецца выключэннем, кажа зоаваланцёрка Аксана:

– Сабакі былі здаровыя і для людзей з’яўляліся абсалютна небяспечныя. Усіх сабак з біркамі падстрэліла ЖКГ, хоць яны абяцалі, што сабак не будуць кранаць.

Падобна на тое, што ўладам не да праблем з абаронай  бяздомных жывёл. Але гэта праблема не такая простая, як здаецца. Адстрэл сабак, здзекі на імі не лепшым чынам адбіваюцца на выхаванні маладога пакалення, лічыць Аксана:

– Нашых людзей не вучаць адказнасці. Падлетак прыносіць дадому сабаку, затым сабака надакучае, займацца ёй ніхто не хоча, праз нейкі час сабаку вывозяць у лес, прывязваюць да дрэва, ставяць пасткі, пятля ўразаецца глыбока ў скуру, сабака марудна, цяжка памірае. Варварства.

Паводле зоаваланцёркі Аксаны, першым крокам да вырашэння праблемы бяздомных жывёл у Беларусі павінна стаць прыняцце закона аб абароне жывёл ад жорсткага абыходжання. Неабходна таксама вызначыць орган, які будзе займацца вырашэннем праблемы безнаглядных жывёл.

Беларускае Радыё Рацыя