Зміцер Дашкевіч: Усталявалі 24 крыжы



„Малады Фронт” правёў талаку ў мемарыяле ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў – Курапатах.

Па словах маладафронтаўца Змітра Дашкевіча, асноўныя працы — гэта прапітка раней усталяваных крыжоў антыкаразійнымі рэчывамі і лакам:

– Цягам некалькіх заходаў мы ўсталявалі 24 крыжы – проста неверагодны цуд. Мы так па-хуткаму, каб нас тут не пазатрымоўвалі, не пасадзілі, не перашкодзілі. Па-хуткаму ставілі, таму апрацаваныя дасканала толькі першыя тры, якія ў нас тады канфіскавалі. Мы рабілі ў цэху, потым ужо ў цэху стала немагчыма рабіць і мы тут па месцы збіралі. Яны патрабуюць апрацоўкі, будзем спакойна цягам некалькіх пятніц пакрываць іх прапіткамі ад усялякіх грыбкоў, лакам умацоўваць.

Спадзяемся, што гэтыя шматмятровыя крыжы, якія адгароджваюць Курапаты ад нядаўна адчыненага пабач рэстарану „Поедем, поедим”, супраць ягога змагаецца грамадскасць, прастаяць не адзін год, кажа Зміцер Дашкевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск