Жыхар Ганцавіцкага раёна падазраецца ў забойстве жонкі



Следства ўстанаўлівае абставіны забойства жыхаркі Ганцавіцкага раёна.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, 19 жніўня прыблізна ў 15.30 у адным з сельскіх населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна блізу фермы было знойдзенае цела 41-гадовай мясцовай жыхаркі з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Ганцавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце пачатая справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства).

Праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя сведкі, прызначаны комплекс экспертных даследаванняў.

У здзяйсненні злачынства падазраецца 50-гадовы муж жанчыны. Зараз супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на ўсталяванне яго месцазнаходжання.

Муж і жонка жылі ў адным доме.