У выніку падпалу ў Нясвіжскім раёне згарэла 400 тон саломы



У Нясвіжскім раёне згарэла 400 тон саломы, паведамляе прэс-служба МНС.

Пра пажар у вёсцы Іванава Нясвіжскага раёна паведаміў ратавальнікам 20 жніўня ў 21.31 сведка. Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца здарэння, выявілі ў полі пяць сцірт саломы, якія гарэлі адкрытым полымем. Салома належыць адной з мясцовых гаспадарак.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. 400 тон саломы знішчана. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — падпал.

belapan.by