III канцэрт беларускай песні адбыўся ў Тэрэспалі
Цягам чатырох гадзін выканаўцы з Берасця і ваколіц спявалі фальклорныя песні па-беларуску ў гарадскім парку польскага Тэрэспаля.
Каментуе прадстаўнік Гарадскога асяродка культуры ў Тэрэспалі Лукаш Пагажэльскі:
– У гарадскім парку выступілі гурты з Берасця „Фартуна”, „Фантазія”, „Авацыя” з мясцовасці каля Берасця. Таксама былі дзеці з Дома культуры Берасця, а таксама з вакальнай школы. Хочам паказаць жыхарам Тэрэспаля беларускую народную музыку.
Канцэрт адбыўся пры падтрымцы бургамістра, Рады горада і Гарадскога асяродка культуры.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя