Алег Трусаў: Мы хочам рыхтаваць перш-наперш патрыётаў



Чаму беларускамоўны Універсітэт імя Ніла Гілевіча павінен працаваць менавіта ў Беларусі, а не за мяжой? Тлумачыць выконваючы абавязкі рэктара Алег Трусаў.

Таму мы толькі ў Беларусі. Бо што значыць універсітэт у выгнанні? Гэта значыць, што 2/3 студэнтаў застануцца там, то бок бясплатныя кадры для эканомікі Польшчы, Літвы, Чэхіі і г.д. Зразумела, што асноўная маса не вернецца ў Беларусь. Мы ж хочам рыхтаваць перш-наперш патрыётаў, каб яны альбо адразу заставаліся ў Беларусі, альбо з’ездзілі і ў Оксфард, і Кэмбрыдж, і вярнуліся. Чаму беларуская мова важная? Толькі патрыёт вернецца.

Прыватны беларускамоўны Універсітэт імя Ніла Гілевіча ўжо атрымаў афіцыйную рэгістрацыю. Першыя заняткі на яго падрыхтоўчых курсах распачнуцца ўжо ў верасні.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара