XIX ТРЫЯЛОГ У КРЫНКАХ 31 жніўня – 1 верасня 2018



<<BELARUSIAN OUTSIDE>>

Тэма сёлетняга Трыялогу наўмысна неадназначная. Справа ў тым, што неадназначным з’яўляецца і само англійскае паняцце „outside” якое адрозніваецца ад тэрміну „abroad”.

У прынцыпе, гэтае першае паняцце азначае, што нехта або нешта знаходзіцца „па-за”, „звонку”, на ўзбочыне”. Па-беларуску, як дарэчыі па-польску аднак у ангельскім маўленні „аўтсайдар” адназначна схіляецца ў бок нечага або некага хто „адстае”, „не паспявае”, не адпавядае пэўнай цэласнасці або катэгорыі. І так у спорце аўтсайдар з’яўляецца найслабейшы гулец або каманда, апошнія ў класіфікацыі, якія адхіленыя ад далейшага спаборніцтва. Затое ў сацыялогіі гэта чалавек, які існуе на перыферыі грамадства як неўдалота, вырадак, парый, які не адпавядае агульным стандартам грамадства.

Для мяне тэма „Беларусь звонку” прыводзіць на думку некалькі аспектаў на якія я хачу звярнуць увагу. На мой погляд, тэма ўказвае ў першую чаргу на:

– наяўнасць вялікай, беларускай эміграцыі і дыяспары;

– наводзіць на думку ступень прысутнасці і актыўнасці беларусаў і іх культуры ў свеце;

– указвае на факт, што Беларусь прасоўваюць і прапагандуюць у свеце гэтак даўнія як і цяперашнія выдатныя людзі ў розных дзялянках;

– Беларусь з’яўляецца аб’ектам жывога і бескарыслівага зацікаўлення і даследаванняў з боку многіх аўтарытэтных замежных беларусістаў у пары дзясяткаў важных краін свету;

– па прычыне свайго палітычнага выбару краіна з’яўляецца аўтсайдарам у многіх галінах, застаецца маргіналізаваным вырадкам і парыем…

 

пятніца, 31 жніўня

мастацтва / 17:00 – 19:30 / Галерэя Крынкі – вул. Ю. Пілсуцкага 6 Андрэй Дурэйка (BY)

субота, 2 верасня

дыскусія / 11:00 – 17:00 / Каўказская сінагога – вул. Ю. Пілсудскага, 5  мадэратар: Яраслаў Іванюк (PL) літаратура / смі / культура Алена Макоўская, Уладзіслаў Ахроменка, Валянцін Акудовіч, Мікалай Ваўранюк, Сяргей Дубавец, Андрэй Дурэйка, Павел Касцюкевіч, Павел Мажэйка

музыка / 18:30 – 21.30 / Каўказская сінагога – вул. Ю. Пілсудскага, 5 18:30 Chikiss aka Galina Ozeran https://soundcloud.com/chikissecrets 20:30 Port Mone http://portmonetrio.com/whisper

Уваход бясплатны