Сыр з цвіллю, альбо Неапалітанскі каларыт



У масавай свядомасці Неапаль успрымаецца як гэткая кінематаграфічная дэкарацыя. Гронкі бялізны між трушчобных дамоў, харызматычныя рабаўнікі з фільма «Аперацыя св. Януарый” і вясёлыя тлумныя тубыльцы, якія толькі і думаюць, як бы надурыць даверлівых турыстаў…

Насамрэч, у Неапалі ёсць толькі два раёна, якіх можна назваць “трушчобнымі”: знакаміты Гішпанскі квартал і Саніта. У Гішпанскім квартале сапраўды вядуцца брутальныя гопнікі, дробныя крымінальнікі і актывісты “каморы” – так называецца мясцовая мафія. А Саніта, нягледзячы на ўсю паказальную недагледжанасць, даўно стала месцам жыхарства неапалітанскай багемы, старамесцкай інтэлігенцыі і хіпстэраў.

Абшарпаныя дамы эпохі аўгусцейшых каралёў, вулічныя гандляры з мухлярскімі тварамі і нават гурбы смецця ўспрымаюцца ў Неапалі арганічна, бы цвіль у сыры Горгонцола. Прыбярыце цвіль з традыцыйнага італійскага сыра – і ён стане сумным “малочным прадуктам”. Зрабіце Неапаль стэрыльным, бы аперацыйная хірургічнай палаты – і ён перастане быць Неапалем.

[Not a valid template]

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя