Аднавіла працу гістарычная школа пры ТБМ



Аднавіла сваю працу гістарычная школа пры Таварыстве беларускай мовы. Штопанядзелак у офісе ТБМ зноў пачаліся паседжанні. Традыцыйна падчас такіх сустрэч наведнікі гістарычнай школы глядзяць адмысловыя фільмы і абмяркоўваюць іх. Кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў:

– Як звычайна, мы глядзелі краязнаўчыя фільмы, знятыя ТБМ і “Будзьма”. Мы знялі 12 стужак пра нашыя мястэчкі. Кожную сустрэчы мы глядзім пару мястэчкаў, а пасля абмяркоўваем. Фільмі вельмі цікавыя. Іх можна паглядзець на Ютубе.

Наступныя заняткі гістарычнай школы адбудуцца 8 снежня.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.org