Бешыкташ – марская вітрына Стамбула



Раён Бешыкташ – гэта тое, што госць павінен пабачыць менавіта з карабля, які толькі плыве ў Стамбул па Басфору. Тое, што мусіць адразу сфармаваць уяўленне пра веліч турэцкага мегаполіса.

Нечым раён нагадвае Венецыю, нечым – Капенганен, а нечым нават Санкт-Пецярбург; гэтыя гарады таксама шмат у чым будаваліся як “марскія вітрыны”.

Вочы разбягаюцца, бо цяжка засяродзіцца на нечым адным. Мячэць Аркацёй у стылістыцы асманскага барока, якая яшчэ называецца “мячэць на вадзе”. Шматлікія палацы султанаў і яго набліжаных, сярод якіх раскошай і пыхай вылучаецца палац Далмабахчэ. Стадыён футбольнага клуба “Бешыкташ”, на якім гулялі і беларускія клубы. А яшчэ – хмарачосы, паркі, фантаны і звышсучасныя гандлёвыя комплексы.

Але жыццё ў сучасным Бешыкташы дарагое і вельмі тлумнае. А таму заможныя туркі аддаюць перавагу агламерацыям – можа, і не такім адметным, але куды зручнейшым для паўсядзённага жыцця.

[Not a valid template]

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя