Леанід Заіка: У краіне адбываецца чарговая дэвальвацыя рубля



Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў ліпені склала амаль 974 рубля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. А запаветную 1000 рублёў ці каля 500 даляраў і вышэй атрымліваюць толькі чвэцрь работнікаў. Кіраўнік Белстата Інна Мядзведзева адзначае станоўчую дынаміку ў росце заробкаў. У сваю чаргу эканаміст Леанід Заіка папярэджвае, што ў краіне адбываецца чарговая дэвальвацыя беларускага рубля.

За першую палову гэтага года ВУП вырасла на 4%, а зарплата і іншыя даходы у намінальным выражэнні павялічыліся на 18%. То бок, цяперашняя ўлада на 18% павялічыла, а беларусы нічога не зрабілі, толькі на 4% сталі больш працаваць. А грошай, заробку, выдалі на 18% больш. Гэта называецца «подкуп электарату».

Раней у Міністэрстве эканомікі агучылі прагноз, што ў 2019 годзе сярэдні заробак беларусаў пераваліць за тысячу рублёў і дасягне 1025 рублёў. І хоць заробкі раслі другі месяц запар, тым не менш, багацейшымі беларусы не сталі. У некаторых раёнах беларусы сталі атрымліваць менш на 50, а то і на 100 рублёў. Самым бедным з рэгіёнаў стаў Шаркаўшчынскі: сярэдні заробак тут у чэрвені складаў менш за 600 рублёў. За запаветныя «папіцот» заробак пераваліў толькі ў чатырох раёнах рэспублікі: у Менскім, Салігорскім, Дзяржынскім і Рэчыцкім.

Беларускае Радыё Рацыя