Уладзіміру Арлову – 65 гадоў!
Беларускі празаік, паэт, аўтар гістарычнай прозы нарадзіўся ў Полацку 25 жніўня 1953 года. У 1975-м скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”. Хоць сваю творчую біяграфію пачаў вершамі, усё ж вядомы стаў найперш сваёй прозай і творамі на гістарычную тэматыку.
Уладзімір Арлоў нязменна прытрымліваецца прынцыпаў незалежнасці Беларусі:
– Незалежнасць Рэспублікі Беларусь была абвешчана 25 жніўня. І 25 жніўня – гэта мой дзень нараджэння. Я вельмі хачу, каб і гэты дзень таксама стаў чырвоным днём нашага календара. Таму, дарагія сябры, я зычу, каб сёння нашы душы, незалежна ад таго, дзе мы жывем, дзе мы святкуем гэты дзень, былі разам.
Сярод вядомых кніг Уладзіміра Арлова: “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Ордэн Белай Мышы”, “Час чумы”, “Адкуль наш род” ды іншыя. Беларуская
Радыё Рацыя віншуе Уладзіміра Арлова з 65-годдзем і жадае далейшых доўгіх і плённых гадоў жыцця.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы