У Севераданецку будуць гутарыць пра пераклады беларускай літаратуры



Ва ўкраінскім Севераданецку гэтымі днямі праходзіць так званы кніжны кірмаш – фестываль-талака, прысвечаны літаратурнаму працэсу і культурніцкім сувязям.

26 жніўня адной з дыскусійных тэмаў стане наступная: „Сусідські бувальщини” від білорусів”: сучасна білоруська література та її переклади українською”. Мадэратарам гэтага блоку выступіць вядомы тэрнопальскі грамадскі дзеяч, перакладчык і гісторык, эксперт Тэрнопальскай кінакамісіі Уладзімір Ханас.

На сесіі плануецца абмеркаваць стан сучасных літаратурна-перакладчыцкіх сувязяў паміж пісьменнікамі Беларусі і Ўкраіны, а таксама перспектывы доўгатэрміновай супрацы ў гэтай культурніцкай сферы.

Беларускае Радыё Рацыя