Пуцін прапанаваў Лукашэнку сустрэцца яшчэ раз
Пуцін прапанаваў Лукашэнку сустрэцца яшчэ раз. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на перамовах у Сочы 22 жніўня дамовіліся пра новую сустрэчу ў найбліжэйшы час з удзелам міністраў дзвюх краін. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”.
“Самае важнае было тое, што мы дамовіліся з прэзідэнтам Расеі, што літаральна ў найбліжэйшыя некалькі дзён мы знойдзем магчымасць у сваіх графіках (асабліва ў яго, паколькі я тут узяў паўзу невялікую, мне прасцей). У яго вельмі напружаны графік. Гэта сапраўды так, вы гэта бачыце. І ён цяпер будзе ў Сібіры працяглы час. А пасля вось гэтых візітаў у рэгіёны Расеі мы сустрэнемся ў шырокім фармаце. І гэта была яго прапанова — Уладзіміра Пуціна”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.