Моладзь БНФ засноўвае прэмію імя Джона Маккейна



На 82-ім годзе жыцця памёр Джон Маккейн. Чалавек, які змагаўся за свабоду ва ўсім свеце, рашуча выступаў супраць несправядлівасці, не толькі словам, але і справай падтрымліваў Незалежнасць нашай краіны. Моладзь БНФ ад імя ўсёй беларускай моладзі выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім гэтага выбітнага палітыка.

Джон Маккейн быў вялікім сябрам Беларусі, падтрымліваў яе Незалежнасць і змаганне беларускага народа за сваю свабоду. У гонар выбітнага палітыка і сябра нашай краіны Моладзь БНФ засноўвае прэмію „За падтрымку Беларусі і адданасць беларускай справе”, якая будзе ўручацца замежніку, які зрабіў значны ўнёсак у падтрымку Незалежнасці Беларусі, культурнае, палітычнае развіццё нашай крыіны ці ўздымае беларускае пытанне на міжнароднай арэне. Гэта будзе адбывацца ў дзень памяці Джона Маккейна 29 жніўня (пачынаючы з 2019 года) у яго Дзень народзінаў, які будзе арганізоўваць Моладзь БНФ. Таксама ў бліжэйшы час актывісты пачнуць працу над перакладам і агучваннем дакументальнага фільма пра Маккейна, які нядаўна выйшаў „Джон Маккейн, па кім б’е звон „.

Бывайце, сенатар. Вы мужна і аддана змагаліся за свабоду і дэмакратыю ўсё сваё жыццё, а мы працягнем гэтую справу далей. Пакойцеся з мірам.

Прэс-служба Моладзі БНФ