Помнік Восіпу Гашкевічу пад Астраўцом
Роўна 24 гады таму – 27 жніўня 1994 года ў вёсцы Малі пад Астраўцом быў ўсталяваны помнік Восіпу Гашкевічу, сусветна вядомаму дыпламату, вучонаму, падарожніку.
Да ўсталявання кампазіцыі з некалькіх камянёў і выявы Гашкевіча спрычыніліся скульптары Рычард Груша і Валер’ян Янушкевіч.
Восіп Гашкевіч нарадзіўся ў 1814 годзе ў вёсцы Стралічаў Рэчыцкага павету. Стаў вядомым дыпламатам, даследаваў культуру Кітаю, вывучаў японскую, кіатйскую і карэйскую мовы. Ведаў ажно 13 моваў. Сабраў шматлікія калекцыі флоры і фаўны з розных краін Афрыкі і Азіі.
У кастрычніку 1867 года Гашкевіч выйшаў у адстаўку і да смерці ў 1875 годзе жыў у маёнтку Малі, дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара