Берасцейцы і госці горада ўшануюць памяць Алеся Чаркашына
Берасцейцы і госці горада ўшануюць памяць Алеся Чаркашына. Пра гэта паведаміў палітык і грамадскі дзяяч Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook:
— Ушанаванне 28-га жніўня будзе годным чынам зроблена. Мы абмяркоўваем пытанне арганізацыі вечарыны. Пастаянна абменьваемся інфармацыяй, бо тут Алесь усіх з’яднаў і тут, можна сказаць, вялікая супольнасць ягонага імя.
Палітык паведаміў што збор удзельнікаў вечарыны памяці адбудзецца на могілках у Камяніцы-Жыравецкай што пад Берасцем у 18:00. Алесь Чаркашын – удзельнік вайны на усходзе Украіны ў складзе Добраахвотнага украінскага корпусу, які памёр у 28 жніўня 2015 году ў шпіталі пасля атрыманых баявых раненняў.
Беларускае Радыё Рацыя