US Open: Вера Лапко і Вікторыя Азаранка выйшлі ў другі круг



Беларусь на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе ў адзіночным разрадзе прадстаўляюць ажно 4 спартоўкі. Дзве з іх ужо правялі стартавыя матчы – і абедзве паспяхова.

Вера Лапко (на сёння 72-я ракетка свету) упэўнена адолела ў першым раўндзе ўкраінку Кацярыну Бандарэнку (86-ы нумар рэйтынгу) – 6:3, 6:3. Далей, у 1/32-й фіналу беларуска сустрэнецца з моцнай бельгійкай Эліс Мертэнс (15-я ракетка свету).

Вікторыя Азаранка (№79 WTA) у больш напружаным змаганні ўзяла верх над славачкай Вікторыяй Кужмавай (56-я ракетка). Тым не менш беларусцы хапіла двух сетаў – 6:3, 7:5. У другім раўндзе Азаранка выйдзе на корт супраць прадстаўніцы Аўстраліі Дар’і Гаўрылавай (25-ы нумар рэйтынгу).

Іншыя беларускі – Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч свае стартавыя матчы правядуць сёння, 28 жніўня.

Ужо выбыла з турніру першая ракетка свету румынка Сімона Халеп, якая прайграла 44-му нумару – эстонцы Кайе Канепі – 2:6, 4:6. 

Беларускае Радыё Рацыя