Вечарына на Арт-сядзібе: «Вайсковыя могілкі – гэта пра жыццё»



У Менску на Арт-сядзібе прайшла вечарына «Вайсковыя могілкі – гэта пра жыццё», прысвечаная памяці пахаваных там літаратараў.

Гаворыць літаратуразнаўца Ганна Севярынец:

— Менск наогул – горад-прывід, які з такім зайздросным, сталым стаўленнем знішчае сваю гісторыю для таго, каб пабудаваць на ёй сучаснасць. І першы раз грамадства ўстала на абарону могілак сваіх, і на нашых вачах ствараецца такі прэцэдэнт. Мы пачынаем казаць пра сваю гісторыю і пра каштоўнасці сённяшняга дня. Мы кажам пра тое, што могілкі, на якіх ляжаць людзі, памерлыя ў трыццатых, у саракавых гадах, што гэта каштоўнасць для нас сёння.

У вечарыне бралі ўдзел сваякі пахаваных на Вайсковых могілках літаратараў, валанцёры, якія бароняць ад знішчэння, закінутыя пахаванні, пісьменнікі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск