У краінах ЕЗ забараняюць выкарыстанне галагенных лямпаў
Забарона на выкарыстанне галагенных лямпаў пачынае дзейнічаць у Еўразвязе з 1 верасня 2018 года. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
У першую чаргу забарона закране свечкападобныя лямпачкі і свяцільні. Замест іх спажыўцам прапанавалі выкарыстоўваць святлодыёдныя лямпы, якія спажываюць электраэнергіі ў пяць разоў менш.
Адмова ад галагенных лямпаў скароціць вугляродныя выкіды на 15 мільёнаў тон у год. Спажыўцы змогуць эканоміць на такіх лямпах каля 124 еўра ў год. Тэрмін эксплуатацыі галагенных лямпаў — у сярэднім два гады, а святлодыёдных — 10-15 гадоў.
Фота recn.ru