Ігар Маслоўскі: Патрэбны адзіны кандыдат з адзінай праграмай



Збор актыву кампаніі “Гавары Праўду!” прайшоў у Берасці. Мерапрыемства адбылося з удзелам намесніка кіраўніка кампаніі Андрэя Дзмітрыева. У рамках сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні як лакальнага, так і рэспубліканскага значэння, – пра гэта распавёў адзін з галоўных арганізатараў сходу, актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі:

– Даволі актыўна мы абмяркоўвалі пытанні і Народнага рэферэндуму і рашэнне рэгіянальных праблемаў, пытанні падрыхтоўкі да ўдзелу ў кангрэсе дэмакратычных сілаў па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Усе выказвалі сваю зацікаўленасць у гэтым працэсе, што патрэбны адзіны кандыдат з адзінай праграмай, з адзінай камандай.

Усе мясцовыя актывісты выказалі жаданне ўдзельнічаць у гэтым працэсе, а потым працаваць на адзінага кандыдата, – падагульніў грамадскі дзеяч.

Беларускае Радыё Рацыя