Мінабароны Беларусі і Польшчы праводзяць кансультацыі ў Берасці



У Берасці 28—29 жніўня праходзяць кансультацыі прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы „па планаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва”, паведамляе Мінабароны.

„Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Рэспубліку Беларусь прыбыла дэлегацыя польскага абароннага ведамства на чале з дырэктарам дэпартамента ваенных замежных спраў палкоўнікам Томашам Кавалікам„, — удакладнілі ў ведамстве.

Парадак дня кансультацый таксама ўключае абмеркаванне „актуальных пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі”.

belapan.by

Фота eadaily.com